Дроны УСУ атакавалі аэрапорт у Калужскай вобласці РФ
2- 31.03.2025, 11:59
- 13,652

Вайсковы аб'ект атакавалі 24 БПЛА.
Уночы ў панядзелак, 31 сакавіка, у Калужскай вобласці РФ прагрымелі выбухі. Расейцы паведамляюць аб нападзе беспілотнікаў і рабоце СПА.
Мясцовыя ўлады паведамілі аб нападзе 24 БПЛА на аэрадром у Шайкоўцы.
Адзначым, украінцы атакавалі аэрадром у Шайкоўцы 24 верасня 2024 года. Там дыслакуюцца самалёты стратэгічнай авіяцыі ТУ-22М, якія рэгулярна абстрэльваюць Украіну.