2 красавiка 2025, Серада, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка выглядаў нікчэмна

13
Лукашэнка выглядаў нікчэмна

Дыктатара зноўку выцягнулі на лёд.

Хакейная каманда дыктатара гуляла з камандай Магілёўскай вобласці. Як і ў лістападзе, Лукашэнка выглядаў на лёдзе ў першасным сэнсе слова нікчэмна. І гэта не магла схаваць нават прэс-служба дыктатара - на афіцыйных фота ён быў бязрадасным і спалоханым, піша «Салiдарнасць».

Дыктатар практычна ўвесь час таптаўся ля сіняй лініі або ў цэнтры, часам спрабуючы далучыцца да гульні. Але то не паспяваў перахапіць шайбу, то проста адбываў нумар.

У нейкі момант партнёры з каманды арганізавалі выхад Лукашэнкі на ўдалую пазіцыю. Але кідок быў хутчэй падобны на пас брамніку супраціўніка. І той, відавочна, надумаў не няславіцца, без праблем накрыўшы шайбу пальчаткай.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках