«Белтэлекам» падвышае шэраг тарыфаў
- 31.03.2025, 9:26
- 4,084

Ужо з 8 красавіка.
У прэс-службе “Белтэлекама” паведамілі, што з 8 красавіка падвышаецца шэраг тарыфаў для фізічных і юрыдычных асоб. Пры гэтым кошты на стацыянарны доступ у Інтэрнэт (ByFly) не зменяцца. Акрамя таго, на прадпрыемстве запэўнілі, што новаўвядзенні не закранаюць і многія іншыя паслугі.
Так, гаворка ідзе пра:
пакеты паслуг электрасувязі (лінейка "Ясна");
выдача аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы звестак, у тым ліку Інтэрнэту;
пастаянным доступе ў Інтэрнэт на базе сетак 2G/3G;
відэаканферэнцыі;
аб'яднанні карпаратыўных сетак паводле IP-пратаколу (VPN);
выдача ў карыстанне лічбавых міжгародніх і міжнародных каналаў;
эфірнай трансляцыі тэлевізійных і гукавых праграм;
доступе да платформ;
"Цэнтры відэакантролю";
"Разумным прыпынку".
А вось, напрыклад, абаненцкая плата за асноўны стацыянарны тэлефон, наадварот, стане большая. Чакаецца, што з 8 красавіка фізічным асобам давядзецца плаціць за яго 4,05 замест 3,88 рублёў. Акрамя таго, падаражэе і кошт кожнай поўнай ці няпоўнай хвіліны злучэння - з 0,008 да 0,0085 рубля. Міжгародняе тэлефанаванне за кожную хвіліну цяпер будзе каштаваць 0,0220 замест 0,0210 рубля, а за аднаўленне права карыстацца тэлефонам з беларусаў спішуць 4,90 замест 4,70 рублёў.