Салаўёва прымусілі выбачацца
6- 31.03.2025, 9:29
- 17,246

Спявак вайны страціў падтрымку ў Крамлі, аўдыторыю і жонку.
Каманда праекта "Можем объяснить" расказвае пра гісторыю падзення галоўнага прапагандыста пуцінскай Расеі - Уладзіміра Салаўёва.
Паўкрымінальнае мінулае. Жыццё ў ЗША, удзел у бандысцкіх перастрэлках, бізнэс на Філіпінах - усё гэта таксама пра галоўнага прапагандыста пуцінскай Расеі. Як з брутальнага бамбізы 90-х Салаўёў стаў спачатку лібералам, а потым — спеваком вайны.
З ліберала ў халуі. Былая калега Салаўёва журналістка Ксенія Туркава - пра яго трансфармацыю з вобразу інтэлігента і крытыка ўлады ў хама і абслугу рэжыму. Яго былы кіраўнік Яўген Кісялёў - пра тое, чаму Салаўёў сапраўдная марыянетка. Хто яго кантралюе і аддае яму загады.
Вайна з Z-блогерамі. Галоўны прапагандыст краіны "цісне" не толькі лібералаў і ўкраінцаў, але і самых заўзятых прыхільнікаў пуцінізму. Ён пасварыўся са шматлікімі Z-аўтарамі, валанцёраў, якія дапамагаюць войску, вінаваціў у махлярстве, а загінулых на вайне расейскіх салдат называў “вырадкамі”.
Салаўёў адказаў за "тваю маць". Канфлікт з Z-блогерам, які ўступіў у "Ахмат", прыняў нечаканы абарот. На Салаўёва ўспалі нават тыя, каго ён зваў “глыбокапаважанымі сябрамі”. Усё скончылася выбачэннямі ў глухой вадалазцы. Абас Галямаў - пра тое, чаму за яго не заступіўся Крэмль.
Адмыванне грошай пад выглядам прапаганды. Журналісты вывучылі фінансавую дакументацыю ўладальнікаў тэлеканала "Салаўёў Live". З яе стала вядома, што медыяхолдынгу выдае пазыкі кампанія прадусара, блізкага да самога прапагандыста. Пры гэтым ні ў якіх пазыках “Салаўёў Live” не мае патрэбы, а ўсё, што адбываецца, вельмі падобна на адмыванне грашовых сродкаў.