2 красавiка 2025, Серада, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ценявы флот РФ дзейнічаў у водах краін NАТО з фальшывымі дакументамі: расследаванне

3
Ценявы флот РФ дзейнічаў у водах краін NАТО з фальшывымі дакументамі: расследаванне

Страхавыя сертыфікаты выдаваліся на падставе падробленай ліцэнзіі.

Дзясяткі танкераў расейскага "ценявога флоту" свабодна праходзілі праз воды краін NАТО ў Балтыйскім моры, выкарыстоўваючы фальшывыя страхавыя сертыфікаты.

Пра гэта стала вядома з вынікаў маштабнага расследавання, якое правёў даследчы цэнтр Danwatch (пераклад - "Уніян") і грамадскі вяшчальнік Даніі.

Удакладняецца, што такой магчымасцю дзякуючы фальшывым страхавым сертыфікатам скарысталіся 76 танкераў. Дакументы афармляліся падстаўной кампаніяй "Ro Marine", якая выдавала сябе за нарвэжскую, але пры гэтым належала расейцу.

Са звестак журналістаў, у кампаніі быў толькі адзін чалавек - нейкі чалец рады дырэктараў з балгарскім грамадзянствам. Фірмай валодае 41-гадовы Андрэй Мачалін, які шмат гадоў працаваў у страхавой галіне Нарвэгіі. Цяпер ён пражывае ў Санкт-Пецярбургу.

Як высветлілі расследавальнікі, страхавыя сертыфікаты выдаваліся на падставе падробленай ліцэнзіі ад Управы фінансавага нагляду Нарвэгіі (FSA), якая нібыта была атрыманая ў 2016 годзе.

Больш за тое, у 2024 годзе фірма "Ro Marine" не існавала. Нарвэжская паліцыя ў сакавіку гэтага года пачала расследаванне наконт магчымага абыходу санкцый. Мачаліну і яшчэ двум нарвэжскім бізнэсоўцам, якія супрацоўнічалі з "Ro Marine", былі выстаўленыя абвінавачанні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках