2 красавiка 2025, Серада, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебскай вобласці ветэрынар браў хабар за прыёмку мяса з парушэннямі

5
У Віцебскай вобласці ветэрынар браў хабар за прыёмку мяса з парушэннямі
ілюстрацыйнае фота

Атрымаў не менш за 26 тысяч рублёў.

Днямі сілавікі спынілі злачынную дзейнасць ветэрынара аднаго з мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебшчыны. Ён сістэматычна атрымліваў хабар, паведамілі ў МУС.

Грошы ветэрынар атрымліваў ад прадстаўнікоў сельгасарганізацый Гарадоцкага, Сенненскага, Лёзненскага, Шумілінскага і Віцебскага раёнаў - за прыёмку мяса буйной рагатай жывёлы ў парушэнне ветэрынарна-санітарных правілаў.

"Выяўленыя сотні транзакцый пераводу грашовых сродкаў на ягоны карт-рахунак агульнай сумай не менш як 26 тысяч рублёў", — паведамілі ў МУС.

У дачыненні да хабараатрымальніка пракуратурай Віцебскай вобласці распачатая крымінальная справа.

Падобныя выпадкі зафіксаваны і на Берасцейшчыне, адзначылі ў МУС.

Паведамляецца, што летась чвэрць усіх эканамічных злачынстваў была ўчыненая менавіта ў сельскай гаспадарцы, з іх 30 адсоткаў звязаныя з незаконным абарачэннем буйной рагатай жывёлы. У гэтым годзе ва ўказанай сферы ўжо распачата 66 крымінальных спраў за крадзяжы, хабары, стойванне паморку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках