2 красавiка 2025, Серада, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты перасталі слухацца Лукашэнку

4
Кошты перасталі слухацца Лукашэнку

У Беларусі разганяецца інфляцыя.

Красавік прыносіць беларусам новыя змены. Сярод іх - рост ліміту паводле еўрапратаколу, базавы мабільны тарыф і некаторыя іншыя новаўвядзенні. А вось абяцанай уладамі формулы справядлівага коштаўтварэння пакуль не бачна, чаго не скажаш пра анансаваны рост коштаў.

Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 красавіка распрацаваць формулу справядлівага цэнаўтварэння, якая "не будзе ні прадпрымальнікаў ціснуць - вытворцаў, ні спажыўцоў не будзе ціснуць". Пакуль жа ў красавіку запланаваны толькі рост коштаў, піша сайт тэлеканала “Белсат”.

Што падаражэе ў красавіку

З 1 красавіка на 5-30 капеек падаражэюць некаторыя тыпы цыгарэт "Карона", Dove, Pall Mall, ESSE, Camel, Kent, Rothmans, Lucky Strike, Red Bor, RB PERLIAMUTR, RIGINS ORIGINAL, а таксама Richmond Compact Special Blue.

Таксама з 1 красавіка сетка электрасілкавальных станцый Malanka падвысіць тарыфы на сідкаванне электрамабіляў. Так, 1 кВт.гадз маруднага сілкавання падаражэе на 7 адсоткаў да Br0,46, хуткай - на 8,9 адсотка да Br0,61. Рэзерваванне канектару на 15 хвілін стане даражэйшым на 5 адсоткаў да Br2,10. На хуткіх станцыях таксама ўводзіцца плата за карыстанне канэктарам пасля заканчэння сілкаванн - Br 0,3 за хвіліну. Для бясплатнага адключэння ад станцыі даецца 20 хвілін.

З 1 красавіка на 5,7 адсотка да Br18,77 павялічыцца сума базавай арэнднай адзінкі. На яе падставе вызначаецца сума арэнднай платы за нерухомасць, якая знаходзіцца ў дзяржуласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў з дзеллю дзяржавы больш як 50 адсоткаў.

З 8 красавіка "Белтэлекам" падвысіць шэраг тарыфаў для фізічных і юрыдычных асоб. Абаненцкая плата за звычайны хатні тэлефон вырасце з Br3,88 да Br4,05 рубля на месяц, кошт хвіліны мясцовага тэлефоннага злучэння паднімуць з 0,8 да 0,85 капейкі. Хвіліна міжгародняй сувязі па Беларусі будзе каштаваць 2,2 капейкі замест 2,1.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках