2 красавiка 2025, Серада, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйны пастаўшчык кабельнай прадукцыі сышоў у банкруцтва

1
Буйны пастаўшчык кабельнай прадукцыі сышоў у банкруцтва

Праз пазыку больш як $5 млн.

Хоць не спецыялістам назва кампаніі «Тарымэкс Плюс» наўрад ці вядомая, справа аб яе банкруцтве даволі характэрная, а дзесьці нават дзіўная. Па-першае, праз суму пазыкі - амаль 18 млн рублёў. А па-другое, таму, што на юрыдычным адрасе банкрута працягвае працаваць кампанія з сугучнай назвай і тым жа відам дзейнасці. А на сайце можна знайсці інфармацыю аб іх абедзвюх. Пастанова суда аб адкрыцці конкурснай вытворчасці размешчаная ў АДРСБ, піша OL.

Са звестак суда, ТАА «Тарымэкс Плюс» было зарэгістравана ў 2020 годзе ў в. Бараўляны, на адрасе: вул. 40 гадоў Перамогі, д. 27/4. Яго заснавальнікамі з'яўляюцца дзве фізічныя асобы — грамадзянін Літвы і грамадзянін Беларусі. З лістапада 2024 фірма лічыцца ў працэдуры ліквідацыі.

У судзе было агучана, што кампанія вінная блізу 17 900 000 рублёў. У тым ліку: больш за 651 тысяч рублёў - за падаткі, звыш 4 тыс. - у ФСАН і 15,3 тыс. - заробкі работнікам. Актываў у яе налічылі 9,1 млн. Пры гэтым амаль 8,7 млн - дэбіторская запазычанасць.

Кампанія займалася пастаўкамі ў Беларусь кабельнай прадукцыі, у асноўным расейскай вытворчасці. Як яна змагла назапасіць такія пазыкі ў гэтым бізнэсе - загадка.

Але самае цікавае, што на сайце яе сертыфікаты і дакументы суседнічаюць з інфармацыяй аб ТДА «Торэкс», якое з'яўляецца «вядучым пастаўшчыком кабельнай прадукцыі ў Беларусі ўжо больш як 23 гады». І гэтая кампанія размешчаная на тым жа адрасе, што і кампанія-банкрут.

Як бы там ні было, але Эканамічны суд Менскай вобласці адкрыў справу аб банкруцтве ТАА «Тарымэкс Плюс», а яго разгляд прызначаны на 8 ліпеня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках