2 красавiка 2025, Серада, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы масава скардзяцца на ЖКГ

6
Беларусы масава скардзяцца на ЖКГ

Праблемы з ацяпленнем далёка не на першым месцы.

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі расказаў, якімі паслугамі ў гэтай сферы часцей за ўсё незадаволеныя беларусы.

Для гэтага Генадзь Трубіла прааналізаваў статыстыку зваротаў грамадзян у службу 115.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што спектр праблем, якія ўздымаюцца жыхарамі, шмат у чым залежыць ад рэгіёна, а таксама ад сезоннасці.

"У Менску летась тэмай нумар адзін стала якасць або несвоечасовая прыборка пад'ездаў шматкватэрных дамоў", - адзначыў міністр, ягоныя словы падае БелТА.

А ў абласцях часта скардзяцца на недастаткова гарачую ваду ў кранах. Улетку вялікая колькасць нараканняў паступае з райцэнтраў, аграгарадкоў і пасёлкаў. Прычына - слабы напор або поўная адсутнасць вады на верхніх паверхах будынкаў.

"Днём усё актыўна паліваюць агароды вадой з крана, а вечарам скардзяцца на яе адсутнасць", - удакладняе кіраўнік МінЖКГ.

Паводле слоў міністра, сістэмы водазабеспячэння на такія нагрузкі не разлічаны. Таксама ён заўважыў, што ў топе папулярных пытанняў - прыборка дваровых тэрыторый і пакос травы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках