Прызначаны новы кіраўнік Менскай вобласці
6- 31.03.2025, 12:33
- 7,106

Ім стаў экс-міністр энэргетыкі.
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксея Кушнарэнку, які ўзначальваў Мінэнэрга са жніўня 2024 года, кіраўніком Мінаблвыканкама. Міністрам жа стаў намеснік Кушнарэнкі Дзяніс Мароз, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Раней Менскай вобласцю кіраваў Аляксандр Турчын, які зараз узначальвае ўрад.
Кушнарэнку 49 гадоў, ён нарадзіўся ў Полацку, працаваў на розных кіроўных пасадах у сістэме «Віцебскаблгазу», узначальваў «Магілёўаблгаз», да прызначэння міністрам, у 2019—2024 гадах узначальваў «Белтопгаз».
Марозу 43 гады, ён нарадзіўся ў Баку, выкладаў у Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, пазней узначальваў «Белгіпратопгаз», у 2016—2021 гадах кіраваў «НДІ Белгіпратопгаз», адкуль сышоў на пасаду намесніка міністра.