2 красавiка 2025, Серада, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латушка: Тэлефон Мельнікавай знаходзіцца ў Беларусі

87
Латушка: Тэлефон Мельнікавай знаходзіцца ў Беларусі
Анжаліка Мельнікава

Скандал у асяроддзі Ціханоўскай трывае.

Намеснік Ціханоўскай у так званым «пераходным кабінеце» Павел Латушка паведаміў, што тэлефон зніклай спікеркі «каардынацыйнай рады» Анжалікі Мельнікавай знаходзіцца ў Беларусі.

«Цяпеер мы можам паведаміць, што мабільны тэлефон Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Гэта ўстаноўлена намі тэхнічным спосабам», - паведаміў Латушка ў сваім Telegram-канале.

Нагадаем, спікерка так званай «каардынацыйнай рады» Анжаліка Мельнікава, як пісала «Наша Ніва», зляцела з Польшчы і не выходзіць на сувязь. Разам з ёй знік і доступ да грошай, якія донары перадалі «каардынацыйнай радзе».

Паводле інфармацыі выдання, размова ідзе прыкладна пра сто тысячах еўра.

Праз некаторы час, як піша «Наша Нiва», Анжаліка Мельнікава самастойна пакінула тэрыторыю Польшчы на самалёце. Яна вылецела з тэрыторыі Еўразвязу ў Вялікабрытанію, пасля чаго яе след знік.

Мельнікаву разглядалі як «чалавека Паўла Латушкі» на чале «каардынацыйнай рады».

Сам Латушка заявіў, што падаў заяву ў польскія спецслужбы ў сувязі з яе знікненнем. МУС Польшчы паведаміла, што Анжалікі Мельнікавай няма ў краіне ўжо шмат тыдняў.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках