У прадмесці Менска прадаюць «дом мары»
6- 31.03.2025, 12:53
- 4,940

За амаль пяць месяцаў яго кошт знізіўся больш чым на 1,1 млн. рублёў.
У прадмесці Менска, побач з Курганам Славы, па-ранейшаму прадаецца сядзібна-паркавы комплекс будынкаў з дарагой мэбляй і тэхнікай. За амаль пяць месяцаў яго кошт знізіўся больш чым на 1,1 млн. рублёў. Сярод прычын - зніжка ўласніка і курсавая розніца праз сітуацыю на валютным рынку, піша «Зеркало».
Нерухомасць размешчаная за 19 км ад МКАД - у вёсцы Сасновай, у 1-м Прыдарожным завулку. Дом знаходзіцца на ўчастку плошчай больш за 30 сотак. Комплекс уключае тры будынкі, пабудаваныя у 2022 годзе. Іх агульная плошча складае 1100 "квадратаў".
Жылы дом займае больш за 950 «квадратаў», гасцявы дом - 92,1 м2, летняя кухня з саўнай - 57,2 м2. Новым уладальнікам пакінуць мэблю і тэхніку.
Як паказана ў аб'яве, прадаецца «дом мары». Яго цяперашні кошт - 12 млн 155,2 тысячы рублёў, або 3 млн 898,9 тысячы даляраў. Амаль пяць месяцаў таму — 4 лістапада 2024-га — яго кошт быў 13280 868 рублёў, або 3999900 даляраў. Розніца ў кошце - 1 млн 125,7 тысячы рублёў.
Першая прычына, чаму ўпала цана ў рублях, - зніжка ўладальніка нерухомасці (на101 тысячу даляраў). Другая - курсавая розніца. З лістапада 2024-га курс амерыканскай валюты ў Беларусі прыкметна ўпаў. Астатняя частка «усохлай» сумы - гэта акурат розніца праз курс даляра. Калі ўзяць цяперашні кошт дома на 3 898 900 даляраў, то з лістапада мінулага года на курсавой розніцы ўладальнік дома страціў амаль 790 тысяч рублёў.
Паводле звестак Нацбанка, афіцыйны курс даляра ў Беларусі 4 лістапада 2024 года складаў 3,3203 рублі, а 31 сакавіка цяперашняга — 3,1176 рублі. Зніжэнне - на 6,1%.


