2 красавiка 2025, Серада, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўзялі ў палон двух беларусаў, якія ваявалі за РФ

22
УСУ ўзялі ў палон двух беларусаў, якія ваявалі за РФ

Яны родам з Віцебска.

У палон да байцоў УСУ трапілі яшчэ два беларусы, якія ваявалі на расейскім баку. Відэа з імі з'явілася ў тэлеграм-канале Supernova+ раніцай 31 сакавіка.

На відэа бачна, што абодвум мужчынам заклеілі вочы клейкай стужкай. Адзін з іх гаворыць, што ён родам з Віцебска. Мужчына прызнаецца, што ваяваў за Расею за 200 тысяч расейскіх рублёў (блізу 2350 даляраў).

Пад відэа напісана: «1514... Узялі беларускіх наймітаў з Віцебска... Цыгарэтку падкурваем. Далікатна хамім».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках