Украінцы знішчылі склад боепрыпасаў расейцаў на Белгародчыне
1- 31.03.2025, 14:18
- 3,262

Расейцы арганізавалі склад у нежылым шматкватэрным доме.
У вёсцы Іванаўская Лісіца Грайваронскай акругі Белгародскай вобласці РФ расейцы страцілі свой склад з боепрыпасамі.
Як паведамляе «Апостроф», пра гэта ў сваім Telegram напісаў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Андрэй Каваленка.
«Расейскае войска арганізавала склад БК, каб выкарыстоўваць яго ў вайне супраць Украіны. Няма больш склада».
Каваленка дадаў відэа са шчыльным задымленнем і некалькімі гучнымі выбухамі.
У адным расейскім Telegram-канале ўдакладнілі, што расейцы арганізавалі склад у нежылым шматкватэрным доме, які загарэўся пасля атакі дрона. Таксама пісалі, што намеснік кіраўніка адміністрацыі Грайваронскай акругі Вячаслаў Радчанка пацярпеў у Іванаўскай Лісіцы. Нібыта на момант ранення ён знаходзіўся ў будынку, дзе арганізавалі склад боепрыпасаў.