2 красавiка 2025, Серада, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча праводзіць ля мяжы з Беларуссю вучэнні

Польшча праводзіць ля мяжы з Беларуссю вучэнні
Фота: charter97.org

Адпрацоўваюцца дзеянні спецыялізаваных выратавальных груп.

У польскіх гмінах Нараўка і Міхалова, якія знаходзяцца каля мяжы з Беларуссю, з 31 сакавіка да 2 красавіка праводзяцца нацыянальныя вучэнні выратавальных службаў "Сямянуўка 2025", паведаміла выданне Dziennik са спасылкай на інфармацыю ўрадавага цэнтра бяспекі.

Да мерапрыемства залучана блізу 200 ратавальнікаў з розных правінцый, задзейнічана блізу 70 машын экстраных службаў.

На вучэннях "адпрацоўваюцца дзеянні спецыялізаваных выратавальных груп, напрыклад, водных і вадалазных, хіміка-экалагічных, вышынных, а таксама ўзаемадзеянне з паліцыяй, памежнай службай і войскам".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках