2 красавiка 2025, Серада, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі пракаментавалі «злосць Трампа» на Пуціна

У Крамлі пракаментавалі «злосць Трампа» на Пуціна

Пяскоў спаслаўся на «выказванні ў пераказванні журналістаў».

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на заявы Дональда Трампа, які заявіў, што быў «злы» на Уладзіміра Пуціна.

«Частка згаданых выказванняў была дадзеная ў пераказванні. Гэта не былі цытаты», – адзначыў Пяскоў.

Ён падкрэсліў, што «праца над рэалізацыяй некаторых ідэй, звязаных з украінскім урэгуляваннем, вядзецца», але пакуль «нейкай канкрэтыкі, аб якой мы маглі б і павінны былі вам паведаміць, няма».

Паводле ягоных слоў, Крэмль працягвае ўзаемадзеянне з Вашынгтонам, у тым ліку для аднаўлення двухбаковых дачыненняў, якім «была нанесеная вялікая шкода падчас папярэдняй адміністрацыі».

Нагадаем, прэзідэнт ЗША ўказаў, што ён «вельмі злы» на Пуціна і папярэдзіў аб увядзенні другасных мыт на ўсю нафту, якая пастаўляецца з Расеі, калі ён заўважыць, што Масква блакуе яго намаганні аб спыненні вайны РФ супраць Украіны. Са слоў Трампа, памер мытаў можа дасягаць 25-50%.

Прэзідэнт ЗША заявіў у інтэрв'ю NBC News, што яго раззлавала тое, што Пуцін засумняваўся ў легітымнасці прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

«Калі мы з Расеяй не зможам укласці пагадненне аб спыненні кровапраліцця ва Украіне, і калі я разважу, што гэта віна Расеі... я ўвяду другасныя мыты на нафту, на ўсю нафту, якая паступае з Расеі», - сказаў Трамп.

Як адзначае Reuters, пасля ўступлення на пасаду прэзідэнт ЗША заняў больш памяркоўную пазіцыю ў дачыненні да Расеі, і гэта выклікала трывогу ў супольнікаў, паколькі Трамп спрабуе выступіць пасярэднікам у спыненні вайны ва Украіне. Аднак ягоныя рэзкія каментары на адрас Пуціна паказваюць ягонае расчараванне тым, што ў пытанні спынення агню адсутнічае прагрэс.

Прыстрашыўшы другаснымі мытамі, Трамп пазней ізноў заявіў журналістам, што расчараваны Пуціным і дадаў: «Я думаю, мы дамагаемся прагрэсу, крок за крокам».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках