Гетман Сырскі назваў важныя дасягненні УСУ ў сакавіку
- 31.03.2025, 14:46
- 1,758

На некаторых адцінках фронту ўкраінцы прасоўваюцца наперад.
Галоўнымі задачамі УСУ застаюцца ўтрыманне рубяжоў абароны і стабілізацыя сітуацыі на пагрозлівых кірунках фронту. У сакавіку былі дасягнутыя поспехі на Пакроўскім кірунку.
Пра гэта паведаміў у "Фэйсбуку" гетман Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі.
“Дзякуючы прынятым кіраўнічым пастановам і ўстойлівасці ўкраінскіх ваяроў гэтую задачу часткова ўдалося выканаць, што тычыцца Пакроўскага кірунку. Тут, у аперацыйнай зоне АТГ “Данецк”, супраціўнік засяроджвае асноўныя наступальныя намаганні, аднак, фактычна буксуе на месцы”, - напісаў Сырскі.
Паводле ягоных слоў, там, дзе гэта магчыма, украінскія войскі выкарыстоўваюць тактыку актыўнай абароны. А на некаторых участках фронту нават рухаюцца наперад, паляпшаючы такім чынам тактычнае становішча. УСУ аднаўляюць дзясяткі пазіцый і скоўваюць значныя сілы супраціўніка.
З пачатку сакавіка, артылерыя Сіл абароны выканала амаль 100 тысяч агнявых задач, аператары дронаў - больш за 81,7 тысячы баявых спецыяльных задач, у тым ліку 158 знішчэнняў сродкамі DeepStrike.
“Падчас нарады заслухаў даклады начальнікаў органаў вайсковай управы ў праблемных пытаннях – камплектаванне падраздзяленняў і аднаўленне іх баяздольнасці, фармаванне новых вайсковых карпусоў, лагістыкі і рамонту вайсковай тэхнікі і таму падобнае. Вызначыў задачы на красавік”, - паведаміў гетман.