У Менску за выкананнем ПДР будзе сачыць штучны інтэлект
2- 31.03.2025, 14:59
- 1,788

Таксама ў сталіцы з'явяцца "павольныя зоны" для самакатаў.
Штучны інтэлект дапаможа рэгуляваць выкананне Правілаў дарожнага руху ў сталіцы. Пра гэта расказаў дырэктар адной з кікшэрынгавых кампаній Аляксандр Каляда, паведамляюць “Минск-Новости”.
Акрамя таго, штучны інтэлект будзе кантраляваць хуткасць сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ) у так званых "павольных зонах". У Менску ўжо нельга разагнацца на арандаваным самакаце больш за да 25 км/г — але гэта яшчэ не ўсё.
Цяпер з'явілася паняцце "павольныя зоны" - гэта пешаходныя вуліцы і месцы вялікай колькасці людзей. Тут хуткасць СПМ абмяжоўваецца 10-15 км/г, прычым абмежаванне ўводзіцца самімі прыладамі. Яны могуць не толькі запавольвацца, але і поўнасцю спыняцца.
У "павольныя зоны" сталіцы трапляе цэнтральная частка горада і першае транспартнае кола па вуліцах Мельнікайтэ, Сухая, Калектарная, Свярдлова, Ульянаўская, Багдановіча, Казлова, Старажоўская і праспекце Незалежнасці. У спісе таксама раён Камароўскага рынку, паркі Перамогі, імя Грэкавай, Чалюскінцаў, тэрыторыі каля буйных гандлёвых цэнтраў і шэраг іншых пляцовак.
Акрамя таго, зараз карыстальнік можа абраць адзін з трох хуткасных рэжымаў: "эка" (не больш за 15 км/г), "драйв" (да 20 км/г), "спорт" (максімум 25 км/г), – растлумачыў экспэрт.
Таксама дзейнічае праграма “Антытандэм” - яна аўтаматычна аналізуе і выяўляе парушэнні пры выкарыстанні самаката.