Кароль Брытаніі вяртаецца да выканання абавязкаў
- 31.03.2025, 16:20
- 1,780

Чарльз III на мінулым тыдні патрапіў у лякарню.
Кароль Вялікабрытаніі Чарльз III на гэтым тыдні вяртаецца да выканання дзяржаўных абавязкаў пасля таго, як на мінулым тыдні ён ненадоўга патрапіў у лякарню праз пабочныя эфекты ад лячэння рака.
Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на інфармацыю ад інфармаванага суразмоўцы.
76-гадовы кароль Брытаніі праходзіць курс лячэння з таго часу, як у лютым мінулага года ў яго дыягнаставалі рак.
У чацвер, 27 сакавіка, у яго адбыўся, са слоў суразмоўцаў, "невялікі збой у працы", што азначала, што ён быў шпіталізаваны на кароткі перыяд.
З прычыны гэтага ён быў вымушаны скасаваць некаторыя запланаваныя мерапрыемствы ў канцы тыдня.
Са слоў суразмоўцы, пасля выходных у сваім маёнтку Хайграў на захадзе Англіі кароль у панядзелак, 31 сакавіка, накіроўваўся ў Віндзорскі замак, дзе рыхтаваўся да звычайнага працоўнага тыдня.
У той жа час ён дадаў, што некалькі сустрэч былі перанесеныя напярэдадні яго дзяржаўнага візіту ў Італію, які адбудзецца на наступным тыдні.