СМІ: Украіна і ЗША правялі першую вялікую размову аб новым варыянце ўгоды аб нетрах
4- 31.03.2025, 16:29
- 3,350

Праца паміж камандамі з удзелам юрыстаў трывае.
Украіна і ЗША правялі першую працяглую размову наконт новага варыянта пагаднення аб здабычы карысных выкапняў. Ініцыятарам дыялогу стала амерыканская старана.
Пра гэта паведамляе "Суспільне" са спасылкай на суразмоўцу ў Офісе прэзідэнта Украіны.
Адзначаецца, што размова адбылася 28 сакавіка. Са слоў суразмоўцы выдання, праца паміж камандамі з удзелам юрыстаў трывае.
- Украіна гатовая далей працаваць над угодай, - сказала журналістам крыніца ў АП.