2 красавiка 2025, Серада, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова выганяе трох супрацоўнікаў пасольства Расеі

4
Малдова выганяе трох супрацоўнікаў пасольства Расеі

Амбасадару РФ перадалі адмысловую ноту.

Міністэрства замежных спраў Малдовы 31 сакавіка абвясціла аб высылцы з краіны трох супрацоўнікаў пасольства Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве малдаўскага МЗС, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Адзначаецца, што замежнапалітычнае ведамства Малдовы ў панядзелак выклікала амбасадара РФ Алега Возерава і перадало яму "ноту, у якой абвясціла трох супрацоўнікаў пасольства Расеі непажаданымі асобамі".

- Пастанова малдаўскіх уладаў базуецца на дакладных довадах дзейнасці, якая супярэчыць дыпламатычнаму статусу на тэрыторыі Рэспублікі Малдова. Дыпламаты павінны пакінуць краіну, - гаворыцца ў заяве.

Пазней амбасадар Расеі ў Малдове Алег Возераў заявіў, што сярод высланых супрацоўнікаў амбасады - сустаршыня Аб'яднанай кантрольнай камісіі ад РФ Аляксандр Андрэеў. (У склад АКК уваходзяць прадстаўнікі непрызнанага Прыднястроўя, Малдовы, Расеі, Украіны і АБСЕ.)

Прычыну высылкі супрацоўнікаў расейскай амбасады МЗС Малдовы не ўдакладняе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках