Дзяўчынка знайшла ў агародзе пад Менскам пацерку, якой больш за 1 100 гадоў
6- 31.03.2025, 17:03
- 19,546

Яна паказала знаходку бацькам, а сям'я накіравалася ў музей.
Унікальную знаходку ў музей "Стары Менск" прынесла сям'я з вёскі Гарадзішча, што ля сталіцы. Пра гэта расказваецца ў інстаграм-старонцы самога музея.
Дзяўчынка Ганна знайшла ў агародзе элемент старажытнага вырабу. Яна паказала знаходку бацькам, а сям'я адправілася ў музей, каб перадаць яму пацерку ў дар.
У музеі гавораць, што дзяўчынцы трапілася бізантыйская пацерка, зробленая з каляровага шкла. Яна датуецца X стагоддзем - гэта значыць знаходцы як мінімум 1100 гадоў.
Падобныя пацеры ў Гарадзішчы знаходзяць рэгулярна. Але менавіта такіх у музеі ёсць толькі дзве штукі.
