2 красавiка 2025, Серада, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ў Беларусі на рэгістрацыйных знаках аўто можна выкарыстоўваць не ўсе літары

8
Чаму ў Беларусі на рэгістрацыйных знаках аўто можна выкарыстоўваць не ўсе літары

У нумарных знаках у нас у краіне выкарыстоўваюць толькі 12 літар.

Нядаўна стала вядома, што ў Менску пачалі выдаваць рэгістрацыйныя знакі з лічбай 8, якая абазначае рэгіён, замест ранейшай сямёркі: камбінацыі з ёй скончыліся. Гэтаму здзівіўся чытач АіФ"" са сталіцы.

- А чаму не выкарыстоўваюць такія літары, як Ш, Ж, Ф і іншыя? Тады б, думаю, яшчэ надоўга ставала б сямёрак, - заўважыў ён.

Вось якое тлумачэнне дало выданне.

У нумарных знаках у нас у краіне выкарыстоўваюць 12 літар беларускага алфавіту, якія супадаюць з лацінскімі А, В, Е, І, К, М, Н, О, Р, С, Т, Х. Гэта абумоўлена тым, што ў 1968 годзе Беларусь ратыфікавала Венскую канвенцыю аб дарожным руху. У ёй прапісаны шэраг усеагульных стандартаў, датычных, напрыклад, дзяржаўных нумароў: краіны — удзельніцы канвенцыі могуць выкарыстоўваць толькі лацінскія літары.

Калі дакладней, рэгістрацыйны знак павінен складацца або з лічбаў, або з лічбаў і літар. Лічбы павінны быць арабскімі, а літары - загалоўнымі лацінскага алфавіту. Ёсць агаворка: дапускаецца выкарыстанне іншых лічбаў або літар, але ў такіх выпадках рэгістрацыйны нумар павінен быць паўтораны арабскімі лічбамі і загалоўнымі лацінскімі літарамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках