2 красавiка 2025, Серада, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін абвясціў самы масавы за 14 гадоў набор жаўнераў тэрміновай службы ў войска

11
Пуцін абвясціў самы масавы за 14 гадоў набор жаўнераў тэрміновай службы ў войска

У войска РФ будуць накіраваныя 160 000 навабранцаў.

Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб правядзенні вясновага набору на тэрміновую вайсковую службу. Згодна з апублікаваным дакументам, падчас кампаніі, якая пройдзе з красавіка да чэрвеня, у войска будуць накіраваныя 160 тысяч навабранцаў. У адпаведнасці з дзейнымі нормамі заканадаўства, набору падлягаюць грамадзяне ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.

Дыктатар РФ даручыў ураду, рэгіянальным органам выканаўчай улады і прызыўным камісіям арганізаваць усе неабходныя мерапрыемствы для своечасовага і эфектыўнага выканання плана прызыву.

Будучая кампанія стане найбуйнейшай за апошнія 14 гадоў. Большая колькасць навабранцаў у апошні раз была зафіксаваная ў 2011 годзе, калі Мінабароны РФ набрала 203 тысячы чалавек. Ужо восенню таго ж года было прызвана толькі 135 тысяч чалавек. З 2012 года колькасць вясновых і восеньскіх набораў не перавышала 155,5 тысячы навабранцаў. Для параўнання, вясной 2021 года ў войска накіравалі 134650 чалавек, а восенню таго ж года - 127500.

У першы год пачатку вайны з Украінай вясной на службу было накіравана 134 500 чалавек, увосень — 120 000. Аднак у 2023 годзе вясной у войскі прызвалі ўжо 147 тысяч, а ўвосень — 130 тысяч. У 2024 годзе гэтая дынаміка працягнулася: вясновы набор склаў 150 тысяч чалавек, восеньскі - 133 тысячы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках