У Беларусі павялічылася колькасць фальшывых еўраў
1- 31.03.2025, 19:03
- 3,326

Часцей за ўсё падрабляюць купюры наміналам 50 еўраў.
У 2024 годзе ў Беларусі стала менш фальшывых грошай - іх колькасць скарацілася на 28,1%, паведамілі ў Нацбанку.
За год выяўленыя 793 падробленыя банкноты і 2 манеты. Колькасць падробленых даляраў ЗША знізілася на 31,9%, беларускіх рублёў - на 66,7%. У той жа час падробкі расейскіх рублёў сустракаліся на 16,1% часцей, а еўра - на 10,2%.
Часцей за ўсё падраблялі купюры наміналам 50 еўраў - іх колькасць павялічылася амаль на 67%. Сярод расейскіх рублёў 84,7% фальшывак склалі банкноты наміналам 5000 рублёў. Таксама зафіксаваны адзінкавыя выпадкі падробкі купюр 100 беларускіх рублёў.
Што тычыцца даляраў ЗША, то колькасць падробак наміналам 100 даляраў знізілася ўдвая, тады як колькасць фальшывых 50-даляравых купюр вырасла на 51%.
Больш за ўсё падробленых грошай выяўлена ў Менску - звыш 44% ад агульнай колькасці. Фальшыўкі таксама канфіскаваныя ў 60 населеных пунктах краіны.