Польшча падпіша з ЗША пагадненне аб супрацьпаветранай абароне
1- 31.03.2025, 19:11
- 2,356

Кошт кантракту - $2 млрд.
Польшча і Злучаныя Штаты падпішуць пагадненне на суму амаль $2 млрд аб матэрыяльна-тэхнічнай падтрымцы сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot. Аб гэтым на брыфінгу паведаміў міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш, паведамляе агенцтва Reuters.
«Бяспека польскага неба не мае цаны», - сказаў Касіняк-Камыш, дадаўшы, што супрацьракетная абарона і супрацоўніцтва з ЗША з'яўляюцца прыярытэтнымі.
У далейшым міністр пацвердзіў Reuters, што кошт кантракта складае амаль $2 млрд.
Пагадненне з ЗША датычыцца матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння сістэмы Patriot і прадугледжвае кампаненты тэхнічнай падтрымкі, а таксама навучанне.
Міністэрства абароны Польшчы паведаміла, што выкананне пагаднення дазволіць прывесці ў аператыўную гатоўнасць пускавыя ўстаноўкі Patriot, якія з'яўляюцца асновай праграмы Wisla. У 2018 годзе Варшава набыла свае першыя дзве батарэі сістэмы Patriot у ЗША.