2 красавiка 2025, Серада, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Агрэсіўна настроеныя да Расеі дарадцы Трампа набіраюць уплыў

6
WSJ: Агрэсіўна настроеныя да Расеі дарадцы Трампа набіраюць уплыў
ДОНАЛЬД ТРАМП

Гэта звязана з тым, што расейскія ўлады замаруджваюць перамовы пра Украіну.

Дарадцы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, агрэсіўна настроеныя супраць Расеі, здаецца, набіраюць уплыў. Пра гэта The Wall Street Journal сказаў прэзідэнт аналітычнага цэнтра Saratoga Foundation Глен Ховард. Паводле ягоных словаў, гэта звязана з тым, што расейскія ўлады задоўжваюць перамовы па Украіне.

Ховард сцвярджае, што расце і «асабістае раздражненне Трампа на Крэмль». У якасці прыкладу эксперт прывёў адзін з нядаўніх пастоў амерыканскага кіраўніка, апублікаваны ў сацсетцы Truth Social. У ім прэзідэнт ЗША згадаў «расейскую агрэсію» нароўні з экспансіянізмам Кітая ў якасці апраўдання стратэгічных інтарэсаў ЗША ў Грэнландыі. Суразмоўца WSJ назваў гэтую фразу «незвычайным выпадам у бок Крамля».

Раней Дональд Трамп выказаў меркаванне, што Расея замаруджвае ўзгадненне спынення агню з Украінай, але ў той самы час хоча, каб «гэта скончылася». Амерыканскі кіраўнік адзначыў, што доўгія гады прытрымліваўся такой стратэгіі ў бізнэсе: «Я не хачу падпісваць дамову, я хачу як бы застацца ў гульні, але, магчыма, я не хачу гэтага рабіць».

Праз некалькі дзён амерыканскі кіраўнік прыгразіў увесці дадатковыя мыты на расейскую нафту, калі Масква не заключыць пагадненне з Кіевам аб спыненні агню. Такім чынам ён адрэагаваў на словы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які 27 сакавіка прапанаваў абмеркаваць з ЗША, еўрапейскімі ды іншымі краінамі магчымасць увядзення часовага кіравання ва Украіне пад эгідай ААН.

«Я быў вельмі злы і раз'юшаны, калі Пуцін <…> загаварыў пра новае кіраўніцтва ва Украіне», – адзначаў Трамп. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш дадаў, што ва Украіне ўжо ёсць легітымны ўрад, і заклікаў яго паважаць.

30 сакавіка Трамп заявіў, што ў Расеі ёсць крайні тэрмін для дасягнення дамоўленасцяў наконт спынення баявых дзеянняў ва Украіне. Амерыканскі кіраўнік назваў яго «псіхалагічным дэдлайнам».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках