2 красавiка 2025, Серада, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent перавысіў $75 за бараль

7
Кошт нафты Brent перавысіў $75 за бараль

Каціроўкі выраслі да максімуму за некалькі тыдняў на фоне заяваў Трампа.

Кошт чэрвеньскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures вырас на 3,13% і падняўся да $75,04 за бараль на стан 19:54 паводле Менска. Папярэдні раз даражэй за $75 за бараль нафта каштавала на гандлі 21 лютага 2025 года.

На стан 20:19 паводле Менску рост каціровак запаволіўся да 2,8%, а кошт ф'ючэрсаў на нафту апусціўся да $74,8 за бараль.

Кошты нафты выраслі праз боязь, што пастаўкі сыравіны на рынак могуць скараціцца, калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выканае свае пагрозы ўвесці новыя абмежаванні для пакупнікоў расейскай нафты праз адсутнасць прагрэсу ў перамовах наконт спынення канфлікту ва Усходняй Еўропе, піша Reuters.

Удзельнікі рынку таксама занепакоеныя тым, што сусветныя пастаўкі нафты могуць пацярпець у выпадку ваенных дзеянняў ЗША супраць Ірана, калі краіна не пагодзіцца на ўгоду ў сваёй ядзернай праграме. У нядзелю, 30 сакавіка, Трамп прыгразіў Ірану бамбардзіроўкамі і дадатковымі мытамі, калі Тэгеран не дамовіцца з Вашынгтонам наконт ядзернай праграмы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках