Студэнтам БДУ арганізавалі сустрэчу з асуджаным у ЗША на 25 гадоў зброевым баронам з РФ
8- 31.03.2025, 21:06
- 9,694

Злачынец расказваў студэнтам пра геапалітыку.
Расеец Віктар Бут, якога ў ЗША асудзілі да 25 гадоў пазбаўлення волі за змову аб продажы зброі леварадыкальнай калумбійскай групоўцы, правёў для студэнтаў лекцыю «Геапалітычныя выклікі і агульная гістарычная праўда».
«Барона смерці», як яшчэ называюць Бута, вызвалілі з амерыканскай турмы, дзе ён правёў 15 гадоў, у снежні 2022 года – тады Расея абмяняла яго на баскетбалістку Брытні Грайнер.
Былы зняволены аднавіў свой бізнэс у продажы зброі і ў 2023 годзе стаў дэпутатам Заканадаўчага сходу Ульянаўскай вобласці Расеі.
Цяпер ён сустрэўся са студэнтамі БДУ на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі. З імі ён абмеркаваў геапалітыку і «так званую дэмакратыю ў ЗША».