Духоўны дарадца Трампа: Украінскія вайскоўцы не просяць у ЗША грошы, яны просяць зброю для абароны
16- 31.03.2025, 21:15
- 17,254

Пастар Бернс заявіў, што Кіеву патрэбныя 1000 танкаў, 300 F-35 і СПА.
Украінскія салдаты маюць патрэбу ад ЗША не ў грошах, ім патрэбныя танкі, самалёты і сістэмы СПА, каб збіваць беспілотнікі, якія да гэтага часу абстрэльваюць цывільныя будынкі і забіваюць людзей.
Пра гэта ў сацсетцы Х напісаў духоўны дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, пастар Марк Бернс, які ў панядзелак, 31 сакавіка, наведаў Бучу, Ірпень і Барадзянку Кіеўскай вобласці.
«Гэтыя салдаты на перадавой не просяць грошай. Яны просяць 1000 танкаў, 300 F-35, СПА, каб збіваць беспілотнікі, якія ўсё яшчэ абстрэльваюць цывільныя будынкі і забіваюць людзей», – адзначыў Бернс.
Ён таксама заявіў, што «менавіта прэзідэнт Трамп замест падушак ухваліў пастаўкі Украіне Javelins.
«Прэзідэнт Трамп пакладзе канец гэтай вайне. Усе тут, ва Украіне, дзякуюць прэзідэнту Трампу і Амерыцы за падтрымку Украіны», – падкрэсліў пастар.
Бернс таксама нагадаў пра ахвяраў расейскай вайны ва Украіне: «20000 дзяцей былі выкрадзеныя і вывезеныя ў Расею. 300 жанчынаў нядаўна былі згвалтаваныя. 700 рэлігійных збудаванняў знішчаныя наўмысна, таму што яны часта з'яўляюцца адзінай крыніцай надзеі для ўкраінскага народа. Нявінным неваенным людзям са звязанымі за спінай рукамі стралялі ў патыліцу».