У Лукашэнкі скончыліся не толькі грошы
13- Telegram-канал "Нік і Майк"
- 4.03.2025, 8:18
- 21,668

Кадраў таксама няма.
Сенсацый пры прызначэнні новага-старога ўрада не адбылося. І гэта нягледзячы на нядаўні вэрхал на тэму вырошчвання памідораў і агуркоў. І не толькі на яго.
Лукашэнка ўшчыльную сутыкнуўся з праблемай адсутнасці кадравага рэзерву. На месца тых, хто праштрафіўся, прызначаць няма каго. Ды і змена кадраў не зможа "ажывіць" тое, што памерла даўно.
Разам з тым звяртае на сябе ўвагу змена Петрышэнкі на Караніка. Пад першым крэсла гайдалася некалькі гадоў, паколькі поспехаў у "сацыяльным блоку" не было, а вось няўдач сціжма. Зварот на арбіту выканаўцы "кавіднага генацыду" азначае толькі тое, што рэпрэсіі і звальненні, якія правакуюць праблемы, будуць зараз не толькі ў ахове здароўя, але распаўсюдзяцца на ўвесь блок.
Прызначэнне новага міністра сувязі і інфарматызацыі азначае тое, што шэры кардынал ідэалогіі Янчэўскі захоўвае і ўзмацняе ўплыў у складанай сістэме хунты. А работа пакарання праграмістаў была прызнаная паспяховай.