Канада падрыхтавала неадкладны адказ на мыты ЗША
16- 4.03.2025, 10:02
- 12,098

Трудо гатовы да "тарыфнай вайны".
Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо заявіў, што калі пастанова адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб увядзенні мытаў на канадскія тавары набудзе моц у аўторак, Атава неадкладна адкажа ўвядзеннем мыт на амерыканскія тавары, паведаміў тэлеканал CNN.
“Канада не пакіне гэту неапраўданую пастанову без адказу. Калі амерыканскія тарыфы набудуць моц сёння ўвечары (уночы ў сераду паводле менскага часу — заўв.), Канада (...) увядзе 25-адсоткавыя мыты на амерыканскія тавары коштам $155 млрд”, — сказаў Трудо.
Трудо растлумачыў, што ўвядзенне мыт пачнецца з тавараў агульным коштам $30 млрд, а на астатнія тавары коштам $125 млрд, - на працягу 21 дня.
Прэм'ер Канады мяркуе, што ўвядзенню ЗША мыт "няма апраўдання", бо меры, якія прымаюцца канадскімі ўладамі, дазволілі са снежня 2024 года да студзеня 2025 года скараціць пдлынь фентанілу, які паступае ў ЗША з Канады на 97%.