Пад Лунінцам вайскоўцы ў газмасках праводзяць дэзінфекцыю і дэактывацыю
6- 4.03.2025, 10:41
- 8,044

Што адбываецца?
У рамках праверкі баявой гатоўнасці вайскоўцы 56-га зенітнага ракетнага палка, які дыслакуецца ў Лунінецкім раёне, у газмасках праводзяць дэзінфекцыю і дэактывацыю.
Ракетчыкі праводзяць палявыя зборы ў межах праверкі Узброеных сілаў Беларусі, піша «Медыя-Палессе».
У мінулым месяцы адпрацоўваліся дзеянні дыверсійна-выведвальнай групы пры пераходзе замінаванага адцінку мясцовасці, устаноўцы супрацьтанкавых мін. На гэты раз вайскоўцы зрабілі справаздачу аб тым, што на палявым выхадзе прайшлі практычныя заняткі аб парадку і паслядоўнасці дзеянняў па пераадоленні заражанага ўчастка мясцовасці, дэзінфекцыі асабовага складу і дэзактывацыі тэхнікі.

