4 сакавiка 2025, aўторак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залужны атрымаў новую пасаду

26
Залужны атрымаў новую пасаду
Валерый Залужны
Фота: Reuters

Куды яго прызначыў Зяленскі?

Валерый Залужны, былы гетман УСУ, а цяпер амбасадар Украіны ў Вялікай Брытаніі, атрымаў новую пасаду, паведамляе telegraf.com.ua.

3 сакавіка 2025 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ №151/2025, паводле якога Залужны прызначаны Сталым прадстаўніком Украіны пры Міжнароднай марской арганізацыі (IMO). Гэтае прызначэнне сумяшчальнае з ягонай пасадай надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Украіны ў Вялікай Брытаніі.

Што такое Міжнародная марская арганізацыя і чым яна займаецца

Міжнародная марская арганізацыя (International Maritime Organization, IMO) — гэта спецыялізаваная ўстанова ААН, якая займаецца пытаннямі бяспекі мараплаўства і аховы марскога асяроддзя. Яе галоўная мэта — устанаўленне міжнародных стандартаў для суднаплаўства, прадухіленне аварый і забруджванне акіянаў. Штаб-кватэра IMO знаходзіцца ў Лондане, а сябрамі арганізацыі з'яўляюцца 175 дзяржаў.

Прызначэнне Залужнага на гэтую пасаду падкрэслівае важнасць марской бяспекі Украіны. Украіна актыўна выкарыстоўвае магчымасці IMO для прыцягнення ўвагі да парушэнняў міжнароднага марскога права з боку Расеі. У снежні 2023 года IMO прыняла рэзалюцыю, якая асуджае дзеянні Расеі на моры і заклікае да выканання міжнароднага права.

Украіна з'яўляецца сябрам IMO з 1994 года, выконвае ўсе абавязанні, выплачвае складкі і ўдзельнічае ў распрацоўцы міжнародных нормаў. Дзяржава актыўна працуе над узмацненнем сваёй прысутнасці ў арганізацыі і ўмацаваннем пазіцый у сферы міжнароднага мараплаўства.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках