Улады Уздзенскага раёна «скасавалі» вёску пад Менскам
2- 4.03.2025, 11:37
- 3,066

Населенага пункта больш няма.
Уздзенскі раённы «савет дэпутатаў» прыняў пастанову аб скасаванні вёскі Малой Дзешчанкі Дзешчанскага сельсавета. Аб гэтым паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусі.
Як высветліў журналіст Telegraf.news, землі вёскі Малой Дзешчанкі яшчэ ў красавіку 2023 года ўлады Уздзеншчыны ўключылі ў склад вёскі Дзешчанкі. Яна практычна з усіх бакоў атачала зліквідаваную вёску.
З гэтых жа прычын вуліцу Цэнтральную ў Малой Дзешчанцы (яна ж адзіная) тады ж перайменавалі ў Малую.
Раней сайт Charter97.org пісаў, што ў 2024-м годзе ў Беларусі знікла 11 населеных пунктаў, усе яны размешчаныя ў Віцебскай вобласці.