4 сакавiка 2025, aўторак, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жодзіна засталося без электрычнасці

4
Жодзіна засталося без электрычнасці

Праз аварыю.

У Жодзіне 4 сакавіка ў значнай часткі спажыўцоў адключылася электрычнасць. Без сілкавання таксама застаўся мясцовы водазабор. Як паведаміў тэлеграм-канал Менскэнэрга, праблема звязаная з пашкоджаннем кабельнай лініі.

Пашкоджанне адбылося аб 11.15 на кабельнай лініі РП «БелАЗ». Пасля гэтага часткова адключылася сілкаванне РП «Водазабор – Паўночная» і знікла электрычнасць у значнай часткі спажыўцоў Жодзіна.

Супрацоўнікам Барысаўскіх электрасетак да 12:20 удалося аднавіць электразабеспячэнне водазабору.

Як паведамляецца, работы па аднаўленні электразабеспячэння для астатніх спажыўцоў горада на 14.00 працягваюцца.

У канцы лютага такая аварыя адбылася ў Менску, праз што два раёны сталіцы часова засталіся без святла і вады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках