«Усё ідзе да таго, што выхад на пенсію неўзабаве ўвогуле скасуюць»
7- 4.03.2025, 17:50
- 8,300

Беларусы абурыліся планамі лукашыстаў.
Беларускія чыноўнікі абмяркоўваюць магчымасць падвышэння пенсійнага ўзросту на два гады. Пастанова пакуль не прынятая, але праект дакумента ўжо гатовы. Плануецца, што падвышэнне пачнецца з 2026 года, а ўжо ў 2028 годзе жанчыны будуць выходзіць на пенсію ў 60 гадоў, а мужчыны ў 65 гадоў.
Гэтая навіна сабрала шмат каментароў у TikTok-канале сайта Charter97.org. Прыводзім найлепшыя з іх:
@charter97.org Пенсионный возраст в Беларуси снова повысят? Документы уже готовы #пенсия #беларусь #пенсионныйвозраст #новости #изменения #общество #важно ♬ оригинальный звук - Хартия97
«А дзе мае адлічэнні? Я сабе на пенсію зарабіла, і не толькі! Ужо злосці не стае на гэтыя павышэнні, не дацягнем з такімі тэмпамі».
«Яны здзекуюцца... Усіх, хто праектуе такія дакументы, адправіць на паўгода хаця б у калгас, на завод, на фабрыку і г.д., туды, дзе фізічная праца, а не кабінетная».
«А вайскоўцы таксама пойдуць у 65? Чаму здаровыя мужыкі маладымі ідуць на пенсію, ды яшчэ якую. І ўладкоўваюцца на пасады далей працаваць».
«Просты рабацяга проста не дажыве да пенсіі».
«Цікава, ці буду я пенсіянеркай, а то ўсё паднімаюць і паднімаюць пенсійны ўзрост».
«Яны хочуць, каб людзі на працы паміралі, якія ў 60 работнікі, а асабліва 65».
«Дэпутатам і мянтам няхай павысяць».
«Лепш вярнуць узрост, як і павінна быць: жанчынам у 55, мужчынам у 60 - гэта самы правільны выхад на пенсію».
«Усё ідзе да таго, што выхад на пенсію неўзабаве ўвогуле скасуюць. Адразу з працы на могілкі. Вар’ятня поўная».
«Калі б людзі не былі дурнямі, то не аплачвалі б ніякія ФСАН. Лепш гэтыя грошы ў валюту ці золата перавесці і адкласці. Затое сапраўды ведаеш, што гэта тваё, а не сістэма дыктуе».
Падпісвайцеся на наш TikTok, каб даведвацца навіны першымі.