МУС Польшчы прадоўжыць дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю
2- 4.03.2025, 15:53
- 1,184

Яшчэ на 90 дзён.
МУС Польшчы падоўжыць дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю на чарговыя 90 дзён, з 10 сакавіка 2025 года, вынікае з праекту пастановы. Гэта тлумачыцца міграцыйным ціскам, які працягваецца з беларускага боку, піша MOST.
Буферная зона ўведзеная з 13 чэрвеня 2024 года і з таго часу яе дзеянне працягваецца кожныя 90 дзён. Яна дзейнічае на адцінку граніцы працягласцю блізу 60 кіламетраў. На большай частцы яна распаўсюджваецца на 200 метраў глыбіню, на асобных адрэзках яе шырыня складае ад двух да чатырох кіламетраў. Туды забаронена ўязджаць без спецыяльнага дазволу.
Паводле звестак Пагранслужбы Польшчы, увядзенне буфернай зоны выявілася эфектыўным: у другой палове 2024 года колькасць спробаў незаконнага пераходу беларуска-польскай мяжы скарацілася на 41%.