У Крыме раптам загарэлася дарагая расейская РЛС
5- 4.03.2025, 16:00
- 5,188

Яе кошт дасягае дзясяткаў мільёнаў даляраў.
У акупаваным Крыме, у горадзе Саках, апоўдні загарэлася радыёлакацыйная станцыя 96Л6Е, якая ўваходзіць у склад расейскага зенітнага ракетнага комплексу «С-300/С-400». Пажар успыхнуў на Еўпатарыйскай шашы, паведамляе Тэлеграм-канал «Крымский ветер».
Аўтары канала іранічна назвалі гэтую падзею «фаер-шоў».
«Што здарылася, пакуль невядома, але спадзяемся, што згарыць дашчэнту», - дадалі блогеры, падзяліўшыся відэа ў Сетцы.
Даведка
Радыёлакацыйная станцыя 96Л6Е - гэта шматфункцыянальны выяўляльнік, кошт якога складае дзясяткі мільёнаў даляраў ЗША.