У Віцебску паводле «экстрэмісцкага» артыкула судзяць траўматолага з Калумбіі
1- 4.03.2025, 17:16
- 3,902

Раней судзілі ягоную жонку.
Траўматолага калумбійскага паходжання 4 сакавіка судзяць у Віцебску за «распаўсюджванне экстрэмізму», піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю». Імаверна, раней паводле таго ж артыкула судзілі ягоную жонку.
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 4 сакавіка адзначылася імя Хорхе Еліесера Даса Гайтан. Мужчыну ставяць у віну «распаўсюд экстрэмізму (ч.2 арт.19.11 КоАП).
Паводле звестак канала, мужчына родам з калумбійскай Арменіі, вучыўся ў віцебскім медуніверсітэце і застаўся ў горадзе працаваць траўматолагам.
Раней паведамлялася аб аналагічным судзе над Вольгай Даса Гайтан, супрацоўніцай віцебскай філіі «СберБанка» — імаверна, жонкай Хорхе Еліесера.