4 сакавiка 2025, aўторак, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчына сышоў з санаторыя «Буг» і знік

4
Мужчына сышоў з санаторыя «Буг» і знік

Яго шукаюць шосты дзень.

З санаторыя «Буг» у Жабінкаўскім раёне Берасцейскай вобласці пайшоў у невядомым кірунку 56-гадовы Казімір Квач, паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад, Берасце».

Тэрыторыю аздараўленчай установы мужчына пакінуў 27 лютага. З таго часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Прыкметы: рост 175 см, шчыльнага целаскладу, волас цёмна-русы, кароткі.

Адзенне: кепка чырвоная з чорным казырком, куртка скураная чорная, кофта чорная на маланцы, штаны чорныя, чаравікі чорныя.

Усім, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра зніклага, просьба паведаміць на тэлефоны: +375-29-77-66-339, 102.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках