Стармер падтрымаў Зяленскага
4- 4.03.2025, 21:17
- 3,404

Прэм'ер Брытаніі і прэзідэнт Украіны правялі тэлефонную размову.
Прэм'ер-міністр Брытаніі Кір Стармер правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Ён вітаў «непахісную адданасць украінскага лідара забеспячэнню міру».
Пра гэта паведамляе Sky News.
Падчас размовы Стармер праінфармаваў Зяленскага пра дыскусію, якую ён меў напярэдадні з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Брытанскі прэм'ер заявіў, што «жыццёва важна, каб усе бакі працавалі над дасягненнем доўгага і бяспечнага міру ва Украіне як мага хутчэй». Ён таксама прывітаў «непахісную прыхільнасць Зяленскага забеспячэнню міру».