5 сакавiка 2025, Серада, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паветраныя сілы УСУ ўдарылі па ваенным аб'екце РФ у Курскай вобласці

1
Паветраныя сілы УСУ ўдарылі па ваенным аб'екце РФ у Курскай вобласці

У выніку ўкраінскага нападу знішчаныя бліндажы, агнявыя пазіцыі і да 30 вайскоўцаў РФ.

Паветраныя сілы УСУ ўдарылі па ваенным аб'екце 28-га стралковага батальёна 60-й асобнай мотастралковай брыгады УС РФ у раёне населенага пункта Траецкае Курскай вобласці. Пра гэта 4 сакавіка ў Telegram паведаміў Генеральны штаб УСУ.

У выніку ўкраінскага нападу знішчаныя варожыя бліндажы, агнявыя пазіцыі і да 30 вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях супраць Украіны, удакладнілі ў Генштабе.

Гэтую лакацыю расейцы выкарыстоўвалі для планавання і правядзення нападаў, сярод іншага запуску FPV-дронаў па ўкраінскіх пазіцыях, растлумачылі ўкраінскія вайскоўцы.

«Сілы абароны Украіны гатовыя прадаўжаць аперацыі знішчэння ваенных аб'ектаў РФ, пакуль яна не спыніць узброеную агрэсію супраць украінскага народа», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках