Нападнік «Калгары» адзначыў важнасць гола Ягора Шаранговіча
- 5.03.2025, 10:26
- 1,104

Шайба беларуса стала пераможнай у сустрэчы.
Нападнік «Калгары» Назем Кадры пасля паядынку рэгулярнага чэмпіянату НХЛ з «Філадэльфіяй» (6:3) адзначыў важнасць гола беларускага форварда «Флэймз» Ягора Шаранговіча.
Шайба беларуса стала пераможнай у сустрэчы, піша belarushockey.com.
- Гэта быў важны чацвёрты гол Шаркі [Ягор Шаранговіч].
Відавочна, што ў спаборніка быў невялікі імпульс, яны забілі пару шайб запар, і гэта [гол Шаранговіча] нас супакоіла.
Калі мы будзем забіваць усім складам, нас будзе складана перамагчы, — цытуе Кадры прэс-служба клуба.