12 сакавiка 2025, Серада, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Якое было здзіўленне, калі мне адказалі па-беларуску»

14
«Якое было здзіўленне, калі мне адказалі па-беларуску»

Беларусы па-сапраўднаму годная нацыя.

Чытачка сайта Charter97.org расказала пра паездку ў Менск і нечаканую размову, якая прымусіла яе ганарыцца беларусамі:

Я расту ў сваіх вачах, разам з вамі, мае суайчыннікі.

Час ад часу вымушаная ездзіць у сталіцу ў справах. Гэтак адбылося і гэтым разам. А раз я ўжо ў сталым веку і карыстацца навігацыяй не дужа ўмею, то часцей карыстаюся языком.

Як той казаў, язык Вільні дапытае. Пакуль туды, ведама ж, не паедзеш, але дарогу спытаць звярнулася да маладзёна гадоў 30. Спыталася па-беларуску. І якое ж было маё здзіўленне, калі ў адказ ён мне ўсміхнуўся і адказаў па-беларуску.

Хлопец не проста адказаў мне, а падмеўся пад’ехаць са мной на аўтобусе і нават дапамог мне далей знайсці тралейбусны кірунак. Мы развіталіся, такое адчуванне, як сябры. Мне хацелася яго абняць як свайго сына.

Села я ў тралейбус і расчулілася. А пасля выпрастала плечы, азірнулася навокал на пасажыраў і падумала: беларусы, як жа я вас люблю! Мы ж напраўду годная нацыя. Вартая таго, каб жыць у вольным свеце, ганарыцца сваімі героямі і заняць пачэсная месца сярод еўрапейскіх краін.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках