«Працавала па 12 гадзін у дзень, а заробак - 1000 рублёў»
13- 5.03.2025, 12:45
- 8,838

Беларуска – пра працу ў дзіцячым садку:
Чытачка сайта Charter97.org раказала аб размове з сяброўкай, якая з'ехала ў Польшчу. Эмігрантка спытала, ці сапраўды ў Беларусі растуць заробкі, як расказваюць беларускія дзяржаўныя СМІ:
- Яна мяне крыху агаломшыла сваім пытанне пра рост заробкаў. Маўляў, падаюць лічбы пра сярэдні заробак — амаль 3000 беларускіх рублёў. Дык яна ў мяне і пытаецца: “А якая сітуацыя з заробкамі ў вашай дашкольнай установе? Ці ты хоць паловы ад заяўленага сярэдняга заробку бярэш?”
І я ажно ўз’юшылася. Можа, калі б мой заробак хоць крыху набліжаўся да лічбы 1500, я ўспрымала б гэтую размову спакайней. Але ж не.
Я працую псіхолагам у садку раённага цэнтра. А гэта значыць, штодня — ранняя пабудка і выезд “у людзі”. Згодна з інструкцыяй я павінна выяўляць і займацца з дзеткамі, якія маюць якія-небудзь адхіленні ў паводзінах.
Напраўду я толькі пішу планы пра праведзеную работу, а ўвесь астатні час мяне ставяць на замену выхавальніцы; і часцяком гэта праца з 7 да 19. Агулам 12 гадзін з дзецьмі.
А астатні час я вымушаная займацца… ідэалагічнай работай. Ды дзе? У дзіцячым садку! Вось, дзякаваць Богу, перажылі 23 лютага: колькі ўсялякай лухты трэба было правесці з дзецьмі ды іхнімі бацькамі, а наперадзе яшчэ 8 сакавіка. Чакаю заканчэння гэтай даты, і пасля амаль цэлы месяц — перадых. Бо ў красавіку ўжо пачнецца новы забег: падрыхтоўка да 1 і 9 траўня.
І ўся гэтая тузаніна павінна праводзіць з дзецьмі ад 3 да 6 гадоў. Дзецьмі, якія далёка не ўсе могуць выразна размаўляць, дзецьмі, якія хочуць весяліцца, бавіцца, маляваць і танцаваць, а не слухаць пра Клару Цэткін і вайну з немцамі.
Самы мой высокі заробак быў 1000 рублёў (не даляраў). І для яго трэба працаваць па 12 гадзін у групе. Калі ж на замены выходзіць не трэба, я выпрацоўваю стандартны нарматыў – 750-800 рублёў.
Чаму не звальняюся? А куды я магу пайсці ў вёсцы? Гэта замкнутае кола, багна, які засмоктвае цябе ўсё глыбей і глыбей. Бо каб нешта змяніць, патрэбныя грошы. А зарабіць іх няма дзе.
Дык вось, мае дарагія замежныя суайчыннікі… Калі вы чытаеце навіны з дому і вам здаецца, што нешта змянілася ў лепш бок, то згадайце, як працавалі вы ці адпавядаў ваш заробак лічбам Белстата.