Ва ўсіх рэгіёнах Расеі завылі сірэны трывогі
5- 5.03.2025, 15:47
- 10,884

Што адбылося?
Раніцай 5 сакавіка расейцы па ўсёй тэрыторыі краіны-агрэсаркі чулі сігналы трывогі.
Такім чынам правяралі сістэмы абвесткі насельніцтва ў рэгіёнах Расеі, паведаміла Міністэрства РФ у справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, піша «Фокус».
Падчас праверкі гучалі электрасірэны і гучнагаварыцелі, у эфіры агульнарасейскіх прапагандысцкіх каналаў тэлебачання і радыё перадавалі сігнал "Увага ўсім!".
У МНС Расеі растлумачылі, што так спецыялісты ацэньвалі працаздольнасць усіх элементаў сістэмы абвесткі на выпадак пагрозы ўзнікнення НС прыроднага або тэхнагеннага характару. Расейцы праводзяць такія мерапрыемствы планава двойчы на год: у першыя серады сакавіка і кастрычніка.