12 сакавiка 2025, Серада, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні прадаюць бізнэс-цэнтр у 130-гадовым гістарычным будынку

1
У Гародні прадаюць бізнэс-цэнтр у 130-гадовым гістарычным будынку

Кошт - амаль два мільёны даляраў.

На продаж выставілі трохпавярховы будынак, які знаходзіцца на Гараднічанскай, 23. Пакупнік можа пераабсталяваць пабудову пад офісны цэнтр ці гандлёвае памяшканне. Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце «Магазин недвижимости», піша hrodna.life.

Цагляны будынак 1890 года пабудовы знаходзіцца ў гістарычнай частцы Гародні. Яго агульны пляц складае амаль 930 м. кв., вышыня столяў - 3,5 метра.

Унутры выкананы рамонт. Будынак ацяпляецца, да яго падключаная электрычнасць і водазабеспячэнне. Ёсць вентыляцыя, пажарная сігналізацыя і інтэрнэт.

Пабудову можна пераабсталяваць пад офісны цэнтр ці гандлёвае памяшканне.

Кошт будынка – амаль 6 млн руб ($1,8 млн).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках