У Менску з'явілася вакансія з заробкам да 18 тысяч рублёў
7- 5.03.2025, 18:14
- 8,896

Каго шукаюць за такія грошы і што трэба ўмець рабіць.
У Менску прыватная кампанія шукае дырэктара ў інвестыцыях. Заробак прапануюць у шэсць разоў вышэйшы, чым сярэдні ў краіне. «Зеркало» даведалася, што трэба ўмець за такія грошы.
У агульнарэспубліканскім банку вакансій апублікавалі аб'яву аб працы ў кампаніі «Арэс груп», заснаванай у 2021 годзе. Яна спецыялізуецца на падборы персаналу гандлёвым сеткам горада Менска: касіраў, прадаўцоў, грузчыкаў, мерчэндайзераў, сартавальнікаў, прыбіральшчыкаў, кухонных работнікаў і кухараў.
Фірме патрэбен дырэктар у працы з інвестыцыямі. У яго абавязкі ўваходзіць прыцягненне капіталу, у тым ліку замежнага. А таксама пошук дзяржаўных праграм пад вытворчыя галіны кампаніі, удзел у іх, атрыманне грантаў. Працаваць трэба паводле гнуткага графіку.
Патрабуецца вышэйшая адукацыя, як мінімум два гады досведу працы і свабоднае валоданне расейскай мовай (ні пра беларускую, ні пра ангельскую, да прыкладу, у аб'яве не згадваецца).
Кандыдату гатовыя плаціць ад 14 да 17,5 тысячы рублёў. Хутчэй за ўсё, гэта сума да выплаты падаткаў.