6 сакавiка 2025, Чацвер, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вывелі «шарсцістую мыш», спрабуючы адрадзіць маманта

11
Навукоўцы вывелі «шарсцістую мыш», спрабуючы адрадзіць маманта

Дзякуючы гэтаму звярок стаў устойлівы да холаду.

Амерыканскі стартап Colossal Biosciences, які спрабуе адрадзіць дагістарычнага маманта, заявіў, што зрабіў першы крок і вывеў «шарсцістую мыш». Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Навукоўцы мадыфікавалі 38 мышэй, каб у іх была даўжэйшая поўсць і з'явілася здольнасць пераносіць нізкія мінусавыя тэмпературы. Для гэтага яны выкарыстоўвалі тэхналогіі ДНК і геномікі, пры гэтым ген маманта грызунам не ўводзілі. Мадыфікаваныя мышы пражывуць столькі сама, колькі звычайныя. Размнажаць ці прадаваць іх не плануецца.

«Мы даказалі нашу здольнасць узнаўляць складаныя генетычныя камбінацыі, на фармаванне якіх у прыроды сышлі мільёны гадоў», – сказаў кіраўнік стартапу Бэн Лам.

Вывядзенне «шарсцістых мышэй» навукоўцы назвалі першым крокам да адраджэння маманта. Стартап плануе выкарыстоўваць знойдзеныя ў тундры рэшткі для рэдагавання генаў у клетках азіяцкага слана – найбліжэйшага сучаснага сваяка маманта. Прадстаўнікі кампаніі чакаюць, што да канца 2028 сурагатная маці-сланіха народзіць дзіцяня дагістарычнага звера.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках